У Мінску адкрываецца служба элітнага таксі з беларускамоўнай назвай

23.06.2016 / 11:30

Ад 1 ліпеня ў Мінску мае запрацаваць новая служба таксі — «Уікенд».

Назва на аўтамабілях напісаная нібыта па-беларуску (праз беларускае «і»), але з дзвюма памылкамі. Паводле слоўніка, слушна пісаць «уік-энд» — з «э» і праз злучок.

«Уікенд» абяцае кліентам машыны прадстаўнічага класа з бясплатным інтэрнэтам. Але і тарыфы выглядаюць высокімі ў параўнанні з іншымі службамі. Кіламетр будзе каштаваць 7500 рублёў, а пасадка — 35 тысяч рублёў.

Гэта крыху танней за элітныя «Убер Блэк», «Пятніца» і VIP-таксі 7007.

ЯМ