На гарачую лінію падчас «Народнага сходу» паступіла 538 званкоў

23.06.2016 / 19:32

За два дні працы V Усебеларускага народнага сходу на спецыяльна арганізаваную гарачую лінію паступіла 538 званкоў, паведаміў 23 чэрвеня на брыфінгу кіраўнік рабочай групы, якая адказвала за лінію, Аляксей Цвяткоў.

З Мінска паступіла 208 пытанняў, з Мінскай вобласці — 84, Брэсцкай і Гомельскай — па 55, Магілёўскай — 48, Вiцебскай — 47, Гродзенскай — 41.

Звароты тычыліся ў асноўным сферы камунальнай гаспадаркі (123 званка), будаўніцтва жылля (106), сацыяльнага забеспячэння грамадзян (55), працоўных адносін (40), аховы здароўя (34), развіцця аграпрамысловага комплексу (33).