Якубовіч: Трэба было адразу сказаць, што планшэты для дэлегатаў — спонсарская падтрымка

27.06.2016 / 02:18

Галоўны рэдактар «Савецкай Беларусіі» Павел Якубовіч заявіў, што планшэты, якія атрымалі ў падарунак удзельнікі Усебеларускага схода — спонсарская дапамога.

«Планшэты дала не дзяржава. Планшэт — гэта спонсарская дапамога адной з фірм. Для іх гэта нядорага каштавала, таму што наўрад ці гэтыя планшэты цяпер увогуле прадаюцца», — заявіў ён у эфіры «Клуба рэдактараў».

На думку Якубовіча, пра гэта трэба было сказаць яшчэ да правядзення сходу і зняць пытанне.

На заўвагу кіраўніка тэлекампаніі «Мір» Уладзіміра Пярцова пра тое, што няварта апраўдвацца за публікацыі ў недзяржаўных СМІ, Якубовіч адказаў сцісла. «Ты лічыш, што мае словы — апраўданне? Тады я павінен сказаць: пі гарбату».