Мінгандлю аб дэнамінацыі: карткі ў крамах з 8:00 1 ліпеня будуць працаваць у звычайным рэжыме

29.06.2016 / 12:20

У многіх крамах пакупнікі ў апошнія дні бачаць аб'явы пра тое, што аплата па картках у сувязі з дэнамінацыяй не будзе праводзіцца з 30 чэрвеня па 2 або нават па 3 ліпеня. Мінгандлю назваў гэтую інфармацыю недакладнай.

«Міністэрствам гандлю зафіксаваныя асобныя факты ўвядзення ў зман насельніцтва арганізацыямі, якія ажыццяўляюць прыём плацяжоў за тавары і паслугі з дапамогай выкарыстання банкаўскіх пластыкавых картак», - гаворыцца на сайце міністэрства.