Салігорскі «Шахцёр» перамог у гасцях фарэрскі «Рунавік»

30.06.2016 / 22:52

У матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі Еўропы салігорскі «Шахцёр» перамог з лікам 2:0 у гасцях «Рунавік» з Фарэрскіх выспаў.

Цікава, што галы беларускі клуб забіў з пенальці. Вызначыўся на 45-й і 82-й хвілінах Арцём Старгародскі.

Сёння мінскае «Дынама» на сваім полі перамагло юрмальскі «Спартак» — 2:1.

Матчы ў адказ пройдуць праз тыдзень.

А 12 ліпеня ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў стартуе БАТЭ. У Барысаве беларускі клуб згуляе супраць фінскага СІКа