Дачка прэзідэнта Таджыкістана абавязала багатых даваць міласціну бедным

01.07.2016 / 11:20

У Таджыкістане, паводле падлікаў, жыве каля 30% бедных

Азада Рахмон, дачка прэзідэнта Эмамалі Рахмона і кіраўнік яго выканаўчага апарата, абавязала чыноўнікаў, бізнэсоўцаў і мусульманскіх святароў выплаціць «садака-фітр» — міласціну бедным грамадзянам краіны.

У спецыяльным указе, падпісаным Азадой Рахмон, адзначаецца, што дзяржслужачыя, прадстаўнікі духавенства і прадпрымальнікі не толькі павінны аказаць дапамогу малазабяспечаным сем'ям Таджыкістана, але і даць справаздачу перад дзяржаўнымі органамі аб выкананні даручэння.

Пракантраляваць выкананне ўказа даручана камітэту па справах рэлігіі. Па афіцыйных дадзеных, у Таджыкістане налічваецца 18 тысяч дзяржслужачых і чатыры тысячы імам-хацібаў.

Ідэя абавязаць людзей аказваць дапамогу маламаёмасным грамадзянам рэалізавана ў Таджыкістане ўпершыню. Раней прэзідэнт Эмамалі Рахмон неаднаразова заклікаў заможных грамадзян краіны раздаваць міласціну і аказваць дапамогу бедным жыхарам, аднак гэтыя заклікі насілі рэкамендацыйны характар.

Цяпер таджыкскія чыноўнікі, бізнесмены і прадстаўнікі духавенства афіцыйна павінны рабіць святочныя дары ў гонар заканчэння святога месяца Рамадан і завяршэння посту, а таксама даваць справаздачу пра гэта.