Нападнік на Валянціну Быкаву пакуль не знойдзены

04.07.2016 / 14:52

Следчы камітэт па Віцебскай вобласьці працягвае следчыя дзеянні паводле крымінальнай справы аб нападзе на Валянціну Быкаву.

Аднак асоба, падазраваная ў нападзе, не выяўлена. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава:

«Ад моманту завядзеньня крымінальнай справы 27 мая, прызначаны шэраг экспертыз, некалькі разоў была апытаная пацярпелая. Але асоба, падазраваная ў нападзе, не выяўленая. У сувязі са смерцю Валянціны Быкавай прызначаныя дадатковыя даследаванні, якія павінны выявіць прычыны наступлення сьмерці. Канчатковыя высновы ў крымінальнай справе будуць зробленыя пасля ўсіх заключэнняў экспертаў».

Як паведаміла Святлана Сахарава, паводле працэсуальных нормаў, рашэнне аб закрыцьці або працягу крымінальнай справы будзе прымацца цягам двух месяцаў пасля яе адкрыцця — 27 ліпеня 2016 года.