Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют

11.07.2016 / 12:40

Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 11 ліпеня.

Па дадзеных біржы, курс даляра ЗША знізіўся на 0,0004 рубля, або 0,02%, і склаў 2,012 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0089 рубля (0,4%) да 2,219 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0019 рубля (0,06%) і склаў 3,1342 беларускага рубля за 100 расійскіх.