Грузавы самалёт разьбіўся ў аэрапорце Брусэля

Боінг‑747 зьехаў з узьлётна‑пасадачнай паласы пры спробе ўзьлёту й пасьля разваліўся на часткі. На борце знаходзіліся 5 чалавек, чацьвёра атрымалі невялікія пашкоджаньні.

26.05.2008 / 13:24

Паводле зьвестак інфармагенцтваў, Боінг‑747 зьехаў з узьлётна‑пасадачнай паласы пры спробе ўзьлёту й пасьля разваліўся на часткі. На борце знаходзіліся 5 чалавек, чацьвёра атрымалі невялікія пашкоджаньні.

Прычыны аварыі цяпер высьвятляюцца. Пілёт самалёту паведаміў, што падчас узьлёту ён пачуў моцны пабочны шум. Самалёт удалося спыніць пры канцы паласы, побач з дамамі й могілкамі.

Паводле «Эха Москвы»

Глядзі яшчэ:
Фота на Yahoo News
Відэа на YouTube