Анты-Дразды: прэзыдэнта Латвіі папрасілі пакінуць Рыжскі замак

Мінімум два гады Валдзісу Затлерсу давядзецца «кантавацца» ў гасьцях прэм’ер‑міністра.

27.05.2008 / 18:25


Валдзісу Затлерсу прыйдзецца на нейкі час пакінуць Рыжскі замак. Сам кіраўнік дзяржаы і Канцылярыя прэзыдэнта павінны будуць пераехаць у будынак Кабінету міністраў.

Архітэктары Рады па аднаўленьні Рыжскага замку настойваюць на пераезьдзе, так як ён падлягае глябальнай рэканструкцыіп — у тым ліку будуць адноўленыя і камунікацыі.

Пакуль невядома колькі менавіта часу Затлерс будзе гасьцяваць у Івара Годманіса. Паводле папярэдніх падлікаў, рамонт зацягнецца на тэрмін ад 2 да 4‑х гадоў.

novonews.lv