Букмекерская кантора паставіла каля пасольства Расіі ў Лондане кантэйнер для збору медалёў ФОТАФАКТ

20.07.2016 / 13:14

Ірландская букмекерская кантора Paddy Power размясціла побач з пасольствам Расіі кантэйнер, прызначаны для збору медалёў.

«Мы паставілі каля расійскай амбасады спецыяльную скрынку для медалёў, якія былі заваяваныя несумленным шляхам», - напісана ў твітары Paddy Power.

На гэтым тыдні быў апублікаваны даклад незалежнай камісіі Міжнароднага антыдопінгавага агенцтва (WADA) аб парушэннях у Сочы-2014.

Paddy Power таксама вядомая арыгінальнымі рэкламнымі акцыямі.