Парашэнка: Да расследавання забойства Шарамета падключыцца ФБР
20.07.2016 / 14:10
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка атрымаў згоду ад ФБР ЗША падключыцца да расследавання забойства журналіста Паўла Шарамета.
Пра гэта ён сказаў галоўнаму рэдактару «Украінскай праўды» Сеўгіль Мусаевай-Баравік падчас тэлефоннай размовы, у якой выказаў спачуванні сваякам журналіста і калектыву выдання.
Прэзідэнт Украіны паведаміў, што дзеля празрыстасці расследавання папрасіў аб дапамозе ФБР, якое дало згоду падключыцца да расследавання.
Ён таксама даў даручэнне міністру замежных справаў Паўлу Клімкіну запрасіць да расследавання Europol.
Па словах Парашэнкі, да расследавання падключылі найлепшых следчых.
Парашэнка асабіста паведаміў пра рашэнне даць ахову кіраўніку «Украінскай праўды» Алена Прытуле, прапанаваўшы яе і галоўнаму рэдактару УП.
«Ён сказаў, што ён у думках з намі, што гэта іспыт, што нехта спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне», — сказала Мусаева-Баравік.
«Ён сказаў, што ён на баку УП і гатовы 24 гадзіны ў суткі быць на сувязі», — дадала яна.