У Кіеве адбываецца цырымонія развітання з Паўлам Шараметам АНЛАЙН-ВІДЭА

22.07.2016 / 12:01

У Кіеве адбываецца жалобная цырымонія развітання з журналістам Паўлам Шараметам, які быў забіты раніцай 20 ліпеня. Развітанне праходзіць ва «Украінскім доме» на Хрэшчаціку, 2. Цырымонія пачалася а 11-й і завершыцца а 14-й.

Пасля развітання ў Кіеве цела Паўла Шарамета даставяць самалётам у Мінск. 23 ліпеня з 11.00 да 14.00 па ім адслужаць паніхіду ў храме Усіх Святых па вуліцы Каліноўскага, 121. Журналіст будзе пахаваны на Паўночных могілках побач з бацькам. Пахаванне, як мяркуецца, пачнецца а 14.30.