Восем кандыдатаў у алімпійскую зборную Расіі ўжывалі допінг

25.07.2016 / 15:00

Кіраўнік Алімпійскага камітэта Расіі Аляксандр Жукаў распавёў, што восем кандыдатаў у расійскую зборную на Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанейра мелі допінгавую гісторыю.

«Я перагаварыў амаль з усімі прэзідэнтамі Федэрацыі па летніх відах спорту, яны актыўна працуюць і вывяраюць спісы спартоўцаў, якія маюць допінгавую гісторыю. Па маіх дадзеных, на сённяшні дзень гэта восем спартоўцаў», - сказаў Жукаў.

Расійскія федэрацыі ў бліжэйшыя дні павінны ўзгадніць з міжнароднымі федэрацыямі спісы спартоўцаў, якія паедуць на Алімпіяду. Пасля гэтага спісы павінен ўхваліць эксперт са спісу арбітраў Міжнароднага спартыўнага арбітражнага суда (CAS) у Лазане.

Кіраўнік Алімпійскага камітэта Расіі не выключыў, што ў міжнародных федэрацый могуць з'явіцца пытанні да спартсменаў, якіх згадвалі ў дакладзе WADA пра допінг на Алімпіядзе ў Сочы.