Сандэрс: Хілары Клінтан павінна стаць прэзідэнтам

26.07.2016 / 10:23

AFP

Сенатар Берні Сандэрс, які прайграў праймерыз Дэмакратычнай партыі ЗША, заклікаў сваіх прыхільнікаў падтрымаць яго былую саперніцу па ўнутрыпартыйных выбарах Хілары Клінтан.

Выступ Сандэрса на з'ездзе партыі дэмакратаў у Філадэльфіі выклікала троххвілінную авацыю.

«Хілары Клінтан павінна стаць наступным прэзідэнтам Злучаных Штатаў. Ніякай альтэрнатывы тут няма», - заявіў Сандэрс.

Паводле яго слоў, Клінтан разумее рэальныя праблемы краіны і прапануе рэальныя спосабы барацьбы з эканамічнай і сацыяльнай няроўнасцю і тым самым выгодна адрозніваецца ад кандыдата Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа.

Падтрымка Сандэрсам былой суперніцы спадабалася далёка не ўсім яго прыхільнікам.