Даляр і еўра на таргах падаражэлі

26.07.2016 / 12:50

Еўра і даляр на таргах 26 ліпеня падаражэлі, расійскі рубель патаннеў.

Даляр падаражэў на Br0,0056 да Br1,9953 за $ 1 (25 ліпеня - Br1,9897 за $ 1).

Еўра стаў даражэй на Br0,0124 і цяпер каштуе Br2,1954 за 1 еўра (25 ліпеня - Br2,183 за 1 еўра).

Курс расійскага рубля знізіўся на Br0,034 да Br3,0321 за 100 расійскіх рублёў (25 ліпеня - Br3,0661).