8 беларусаў у чэмпіянаце Расіі — 2016/17 — антырэкорд за ўсе гады

29.07.2016 / 11:56

На старце сезона-2016/17 беларускіх легіён у вышэйшай лізе чэмпіянату Расіі налічвае 8 гульцоў: Цімафей Калачоў (Растоў), Аляксандр Мартыновіч (Краснадар), Сяргей Карніленка (Крылы Саветаў), Сяргей Балановіч (Амкар), Іван Маеўскі (Анжы), Аляксандр Гутар, Павел Няхайчык (абодва - Арэнбург), Максім Бардачоў (Томь). Гэта антырэкордны паказчык за ўсе гады.

А найлепшы паказчык прыпадае на сезон-2000, калі ў Расіі выступалі 27 беларусаў.

У 1996 годзе беларускі легіён налічваў 21 гульца, у 1997-м - 22, 1998-м - 26, 1999-м - 25, 2000 - 27 (рэкордны паказчык), 2001-м - 23, 2002-м - 22, 2003- м - 17, 2004-м - 20, 2005-м - 17, 2006-м - 17, 2007-м - 15, 2008-м - 20, 2009-м - 22, 2010-м - 14, у сезоне-2011 / 12 - 22, 2012/13 - 16, 2013/14 - 20, 2014/15 - 15, 2015/16 - 10 і нарэшце на старце сезона-2016/17 - 8.