Людзі, што захапілі полк паліцыі ў Ерэване, здаліся ўладам

31.07.2016 / 20:37

Члены групоўкі «Сасна црэр», якія захапілі 17 ліпеня аддзяленне паліцыі ў Ерэване, здаліся ўладам.

«Спецпадраздзяленні праваахоўных органаў сваімі паслядоўнымі і ўзгодненымі дзеяннямі прымусілі членаў ўзброенай групоўкі скласці зброю і здацца ўладам. Затрымана 20 тэрарыстаў. Тэрыторыя палка ППС цалкам вызвалена», - цытуе Службу нацыянальнай бяспекі Арменіі «Інтэрфакс».