Суперкубак Англіі зноў дастаўся «Манчэстэр Юнайтэд»

07.08.2016 / 21:27

«Манчэстэр Юнайтэд» у чарговы раз стаў уладальнікам футбольнага Суперкубка Англіі, атрымаўшы перамогу над клубам «Лестэр Сіці» з лікам 2:1.

Сустрэча праходзіла ў Лондане на стадыёне «Уэмблі».

Для МЮ гэта рэкордная, 21-я па ліку перамога ў Суперкубку і першая — пад кіраўніцтвам Жазэ Маўрынью.

Галы ў «Манчэстэр Юнайтэд» забілі Златан Ібрагімавіч і Джэсі Лінград.

Адзіны мяч з боку «Лестэра», які ў мінулым сезоне ўпершыню стаў чэмпіёнам Англіі, — на рахунку Джэймі Вардзі.