Расійскіх плыўцоў у Рыа асвісталі перад эстафетай

08.08.2016 / 11:20

Уладзімір Марозаў фігураваў у допінгавым расследаванні МАК.

Інцыдэнт здарыўся перад пачаткам эстафеты вольным стылем 4х100.

За Расію выступалі Андрэй Грэчын, Даніла Ізотаў, Уладзімір Марозаў і Аляксандр Сухарукаў.

Марозаў атрымаў права выступіць на Алімпіядзе толькі пасля рашэння Спартыўнага арбітражнага суда, які адмяніў правіла Міжнароднага алімпійскага камітэта аб падвойным пакаранні за допінг.