Уладзімір Самсонаў выйшаў у 1/8 фіналу алімпійскага турніру па настольным тэнісе

08.08.2016 / 20:33

Шматгадовы лідар беларускага настольнага тэніса Уладзімір Самсонаў выйшаў у 1/8 фіналу (чацвёрты круг) алімпійскага турніру ў Бразіліі.

Спартсмен, які займае 9-е месца ў сусветным рэйтынгу, стартаваў 8 жніўня з трэцяга раўнда, у якім выйграў у шведа Крысціяна Карлсана (27) — 4:2 (9:11, 11:7, 8:11, 11:5, 11:7, 11:8).

Наступным супернікам Самсонава будзе Пол Дрынкхал з Вялікабрытаніі (58), які перамог харвата Андрэя Гачыну (19) — 4:2.

Для 40-гадовага Самсонава гэта шостая Алімпіяда. У 1996 і 2000 гадах ён даходзіў да чвэрцьфіналу, у 2004, 2008 і 2012 гадах — да 1/8 фіналу.