Расія не пускае «Белавія» на свой унутраны рынак

15.08.2016 / 10:42

«Белавія» не мае дазволаў, і яна ў хуткім часе іх не атрымае на ажыццяўленне ўнутрырасійскіх перавозак у адпаведнасці з існуючым заканадаўствам РФ.

Пра гэта ў інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ, паказаным увечары 14 жніўня, заявіў генеральны дырэктар беларускай авіякампаніі Анатоль Гусараў.

Паводле яго слоў, «патрэбныя нейкія выключныя рашэнні для нас, хоць ёсць, што роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання». «Мы не можам сёння лётаць з Масквы ў Санкт-Пецярбург, у Новасібірск. Мы б вельмі хацелі гэта зрабіць», — заявіў Анатоль Гусараў.

Гэтую ідэю, паводле яго слоў, трэба прапрацоўваць на ўзроўні ўрадаў дзвюх краін.

«Мы б з радасцю выходзілі на ўнутраныя расійскія маршруты. Тым больш што там сёння попыт на пасажырскія перавозкі расце пасля сыходу з рынку авіякампаніі «Трансаэра». Ёсць значны нездаволены попыт. І, напэўна, мы змаглі б знайсці сваю нішу», — упэўнены гендырэктар «Белавія».