Полька Аніта Уладарчык паказала фантастычны вынік у кіданні молата, беларуска — толькі сёмая
15.08.2016 / 18:36
Польская кідальніца молата Аніта Уладарчык выйграла Алімпійскія гульні за яўнай перавагай. У чацвёртай спробе яна паказала вынік 82 метры 29 сантыметраў, які пераўзыходзіць сусветны рэкорд больш чым на метр.
Ранейшы рэкорд таксама належыў Уладарчык, год таму на спаборніцтвах у Берліне яна паказала 81,08.
Ясна, што пры такіх раскладах ніхто канкурэнцыю польцы скласці не мог. Срэбраны медаль з’язджае ў Кітай, аднак Венг Ксю Чжан саступіла Уладарчык амаль 6 метраў.
Бронза дастаецца брытанцы Сафі Хітчан, якая апошняй спробай драматычна апярэдзіла немку.
У беларускі Ганны Малышчык у фінале сёмы вынік. Яна кінула молат 71 метр і 90 сантыметраў.