Басейны ў Рыа зноў сталі блакітнымі ФОТАФАКТ

Басейны для скачкоў у ваду і гульні ў пола ў Рыа-дэ-Жанейра зноў набылі звыклую блакітную афарбоўку: вада ў іх стала празрыстай, а не зялёнай, якой была апошні тыдзень.

16.08.2016 / 17:08

Вада ў басейнах пачала зелянець 9 жніўня, пры гэтым у іх працягвалі праводзіць спаборніцтвы. Арганізатары называлі розныя прычыны таго, што адбылося, але ў выніку высветлілі, што нехта заліў у абодва басейна па 80 літраў перакісу вадароду, які нейтралізаваў дзеянне хлору і дазволіў размножвацца мікраарганізмам ў вадзе.

Спартсмены скардзіліся на дрэнную бачнасць пад вадой і боль у вачах, але арганізатары сцвярджалі, што зялёная вада не ўяўляе пагрозы здароўю алімпійцаў.