У Канах аштрафавалі трох жанчын за буркіні на пляжы

У Канах трох жанчын аштрафавалі за нашэнне буркіні (мусульманскага купальнага касцюма) на пляжы. Па распараджэнні мэра горада, штраф складае 38 еўра.

16.08.2016 / 23:35

Фота informvest.net.

Яшчэ шэсць жанчын атрымалі вуснае папярэджанне. «Некаторыя з іх вырашылі сысці з пляжу, іншыя — надзелі купальнікі», — сказаў кіраўнік гарадской паліцыі Іў Даро.

У канцы ліпеня, неўзабаве пасля тэракту ў Ніцы, мэр Кан Давід Лізнар вырашыў забараніць насіць буркіні на пляжах, паколькі гэта можа «пагражаць грамадскаму парадку». Прыклад з Кан узялі яшчэ два гарады — адзін у мацерыковай частцы краіны і адзін на Корсіцы.

Мусульмане і праваабаронцы лічаць забарону на буркіні дыскрымінацыяй. Праваабаронцы абскардзілі рашэнне мэра Кан у судзе, але той прызнаў забарону законнай.