Анатоль Сідарэвіч: Помнік Булак-Балаховічу добрая ідэя, але нельга чапаць манумента савецкім воінам

17.08.2016 / 12:45

«У заходніх беларусаў ёсць такі макаранічны вершык:

Wojsko Polskie Berlin brało,
A radzieckie pomagało, — нагадвае Анатоль Сідарэвіч у каменце пад артыкулам «Нашай Нівы».

Гэта вершык пра рэвізію гісторыі», — пачынае Сідарэвіч і працягвае.

«Балаховіч (пры ўсёй яго палітычнай блытаніне) помнік заслужыў, — працягвае Сідарэвіч. — Памяць пра Балаховіча не павінна выцясняць памяць пра беларусаў, якія паклалі свае жыцці на той [Другой сусветнай] вайне.

Калі вам, палякам, не падабаюцца словы «савецка-польскае баявое братэрства», назавіце помнік помнікам савецкім і польскім жаўнерам, палеглым за вызваленне Польшчы ад нацыстаў. І праўдзіва, і карэктна. Але помнік не рушце. Пашукайце для помніка Балаховічу і Пятлюру іншае месца. Варшава — вялікі горад», — падсумоўвае Сідарэвіч.