Беларусы заснавалі лэйбл некамэрцыйнай музыкі

На сайце праекту sgustokmusic.org ужо зьявіліся першыя дармавыя рэлізы й падкасты.

04.06.2008 / 10:00


На сайце праекту sgustokmusic.org ужо зьявіліся першыя дармавыя рэлізы й падкасты.

«Беларусь усё яшчэ застаецца аўтсайдэрам у багата якіх актуальных пытаньнях сучаснай культуры. У спробе хоць неяк паўплываць на сытуацыю першага чэрвеня намі быў запушчаны новы праект — лэйбл электроннай музыкі Sgustok Music», — зазначаюць стваральнікі рэсурсу, браты-блізьняты Дзяніс і Зьміцер Кавалёвы.

Рэсурс адкрыты для ўдзелу мызыкам з усіх кантынэнтаў, хоць аўтары асабліва адзначаюць, што найперш чакаюць беларускіх творцаў.

Усе рэлізы праекту будуць даступныя для свабоднай загрузкі з інтэрнэту.

sgustok.org

АК