Самалёт са зборнай Расіі не мог вылецець з Рыа праз матрошку, якая ў яго не ўлазіла

23.08.2016 / 22:51

Намеснік галоўнага рэдактара газеты «Спорт-Экспресс» Дзмітрый Сіманаў паведаміў, што самалёт з членамі зборнай Расіі сёння раніцай не мог вылецець з Рыа-дэ-Жанейра праз велізарную матрошку.

«Матрошка з «Рускага дома» захрасла ў дзвярах аэрапорта. Ніхто не разумее, што з ёй рабіць. Залаты рэйс АКР не можа вылецець з Рыа ўжо тры гадзіны праз тое, што матрошку не могуць загрузіць! На рэйсе ўжо бушуе абурэнне», — напісаў Сіманаў.

Паводле яго слоў, рэйс быў затрыманы на 4,5 гадзіны.

Угар! Матрешка из Русского дома застряла в двери аэропорта :))) все не понимают, что с ней делать))) pic.twitter.com/IQ5i7e6IPw

— Дмитрий Симонов (@dmitriy_f1re) August 22, 2016