Пад Мядзелам «Аўдзі» з'ехала ў кювет і сутыкнулася з дрэвам

26.08.2016 / 10:50

Мядзельскім раёне ратавальнікі дэблакавалі трох пацярпелых у дарожна-транспартным здарэнні.

Як паведамляе прэс-служба МНС, 25 жніўня каля шасці раніцы мядзельскім ратавальнікам паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні на 2 км аўтадарогі Р-60 Купа — Занарач — Брусы паблізу вёскі Сваткі.

Аўтамабіль «Аўдзі 80» з'ехаў у кювет і сутыкнуўся з дрэвам — была неабходна дапамога ў дэблакіроўцы пацярпелых.

Работнікі МНС пры дапамозе спецыяльнай прылады дэблакавалі з салона вадзіцеля і двух пасажыраў.

Пацярпелыя з траўмамі рознай ступені цяжару брыгадамі хуткай медыцынскай дапамогі дастаўленыя ў бальніцу.