Пад Салігорскам цяжарная на Toyota збіла двух дзяцей на роварах: пацярпелыя ў рэанімацыі

Двое дзяцей атрымалі сур'ёзныя траўмы ў выніку ДТЗ, якое адбылося днём 25 жніўня на трасе Радкава—Салігорск у раёне вёскі Чыжэвічы.

26.08.2016 / 11:26

Фота: vk.com/soligorsk_auto

36-гадовая цяжарная жыхарка Салігорска ехала на Toyota ў бок горада. У нейкі момант яна не дала рады кіраванню, выехала на правую па ходзе руху абочыну і збіла двух дзяцей-веласіпедыстаў: 16-гадовага хлопчыка і яго 8-гадовую сястру. Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчыне стала блага падчас руху.

Фота: vk.com/soligorsk_auto

У выніку ДТЗ дзеці атрымалі цяжкія траўмы і былі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Па факце аварыі праводзіцца праверка. Высвятляюцца прычыны і абставіны ДТЗ.