Пад Пружанамі 80-гадовы аўтамабіліст падбіў карову, якую пасля сутыкнення адкінула на гаспадара

27.08.2016 / 17:31

Нестандартнае ДТЗ адбылося увечары 26 жніўня ў вёсцы Лінова пад Пружанамі. Паводле папярэдняй інфармацыі, 80-гадовы жыхар Пружанаў, кіруючы аўтамабілем маркі «Пратон 420», здзейсніў наезд на карову.

Ад удару карова адляцела на абочыну і прыціснула свайго гаспадара, які ішоў побач.

59-гадовы гаспадар з пераломам дастаўлены ў бальніцу. Жывёла загінула на месцы аварыі.