Абвешчаны шорт-ліст прэміі Гедройца

31.08.2016 / 12:01

Абвешчаны шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, у яго увайшлі шэсць кнігаў, паведамляе афіцыйны сайт прэміі. Сёлета ўзнагарода будзе ўручацца чацверты раз.

Прыводзім намінантаў у алфавітным парадку.

Адамовіч Андрэй. Таўсціла і лешч.

Акудовіч Валянцін. Прачнуцца ранкам у сваёй краіне.

Бахарэвіч Альгерд. Белая муха, забойца мужчын.

Пашкевіч Алесь. Рух.

Скарынкіна Таня. Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі.

Шчур Макс. Завяршыць гештальт.

***

Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцы(-аў) сёлета мелася адбыцца ў чэрвені, але ў пачатку лета быў абвешчаны доўгі спіс.

Сярод узнагародаў — магчымасць выдаць кнігу ў Польшчы, літаратурныя стыпендыі і запрашэнні ў еўрапейскія дамы творчасці.

Папярэднімі ўладальнікамі галоўнай прэміі былі Павел Касцюкевіч, Уладзімір Някляеў, Віктар Казько.