Хакей. Кваліфікацыя Алімпіяды. Беларусь — Данія — 5:2!

01.09.2016 / 21:40

Фота Tut.by

У стартавым матчы адборачнага кваліфікацыйнага турніру да Алімпійскіх гульняў 2018 года хакейная зборная Беларусі перамагла Данію з лікам 5:2 (2:1, 0:0, 3:1).

У беларусаў двойчы вызначыўся Сяргей Касціцын, па шайбе закінулі Андрэй Стась, Аляксандр Паўловіч, Арцём Волкаў.

Сёння Славенія разграміла Польшчу — 6:1.

2 верасня беларусы згуляюць з Польшчай (19:00), а 4-га верасня — са Славеніяй (17:00).

Матчы праходзяць на Мінск-Арэне. Пуцёўку на Алімпійскія гульні ў Паўднёвай Карэі заваюе пераможца групы.

Беларусы гулялі на АГ у 1998, 2002, 2010 гг. А на Гульні ў 2006 і 2014 не змаглі прабіцца.