Лукашэнка: Сістэма падрыхтоўкі беларускіх хакеістаў патрабуе рэфармавання

05.09.2016 / 11:19

Сістэма падрыхтоўкі беларускіх хакеістаў мае патрэбу ў рэфармаванні. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) Рэнэ Фазелем.

«Мы вельмі сур'ёзна, што тычыцца канцэпцыі, тактыкі, стратэгіі хакея, прайграем заакіянскім спартсменам. Нам трэба вельмі сур'ёзна звярнуць увагу на сістэму падрыхтоўкі спартсменаў, і хакеістаў перш за ўсё, запазычваючы досвед канадцаў і амерыканцаў — яны гуляюць зусім у іншы хакей», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.