Сёння пачынаецца датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах

06.09.2016 / 08:37

Сёння пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

На працягу пяці дзён выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты для галасавання з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін.

У бюлетэнях для галасавання значыцца 491 кандыдат у дэпутаты. З іх 313 з`яўляюцца членамі палітычных партый, 115 — жанчыны, 28 — дэпутаты Палаты прадстаўнікоў дзеючага склікання, 35 — дэпутаты мясцовых саветаў.

Асноўны дзень галасавання пройдзе 11 верасня. Выбарчыя ўчасткі ў гэты дзень будуць адкрыты з 8 да 20 гадзін.