Беларус, які пранёс сцяг Расіі на адкрыцці Паралімпіяды, ідэнтыфікаваны

08.09.2016 / 08:43

Імя беларускага спартсмена, які вынес расійскі сцяг на цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў у Бразіліі, стала вядома арганізатарам гульняў, але яно не называецца. Пра гэта ў сваім Twitter напісаў журналіст The Associated Press Мэт МакГіхэн.

Understand Belarusian team member responsible for carrying Russia flag has been identified. Flag confiscated. IPC considering how to proceed

— Matt McGeehan (@mattmcgeehan) 7 сентября 2016 г.

«Беларускі спартсмен, адказны за вынас расійскага сцяга, апазнаны. Сцяг канфіскаваны. Міжнародны паралімпійскі камітэт вывучае магчымыя захады», — гаворыцца ў паведамленні.

Адкрыццё Паралімпіяды адбылося ў чацвер у 00:15 на стадыёне «Маракана» у Рыа-дэ-Жанейра. Спартсмены з Беларусі, якія будуць прымаць удзел у Гульнях, разам са сцягам сваёй краіны вынеслі расійскі сцяг. Пасля гэтага Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) заявіў пра намер правесці расследаванне па гэтым інцыдэнце.

Раней МПК забараніў беларусам выходзіць са сцягам Расіі, якую адхілілі ад Паралімпіяды.

***

Беларусь на Паралімпіядзе ў Рыа прадстаўляе 20 атлетаў.