Расійскія паралімпійцы падзякавалі беларусам за сцяг у Рыа

08.09.2016 / 15:09

Расійскія паралімпійцы падзякавалі беларусам, якія прайшлі са сцягам РФ на адкрыцці Паралімпіяды ў Бразіліі. Пра гэта распавёў Раман Фядзяеў — член зборнай Расіі па фехтаванні, якая павінна была ўдзельнічаць у гэтых Гульнях.

«Беларусы прынялі вельмі моцнае валявое рашэнне. Яны разумелі, што іх могуць пакараць, але яны ўсё роўна зрабілі гэта. Дзякуй ім, малайцы!» — сказаў ён.

Фядзяеў назваў рашэнне ад адхіленні расійскай зборнай неадэкватным і палітызаваным. «З тых расійскіх спартоўцаў, хто павінен быў ехаць на Паралімпіяду, няма ніводнага, хто быў замяшаны ў допінг-скандалах», - дадаў паралімпіец.