Давыдзька выказаўся пра ўчынак Фомачкіна

10.09.2016 / 12:30

Старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі Генадзь Давыдзька лічыць ўчынак Андрэя Фомачкіна ў першую чаргу пратэстам супраць несправядлівасці і ў другую — жэстам салідарнасці менавіта з Расіяй.

Пра гэта медыяэксперт заявіў падчас тэлепраграмы «Клуб рэдактараў», паказанай сёння ў эфіры канала «Беларусь 1».

«Калі б акрэдытацыі пазбавілі, дапусцім, украінцаў, казахаў, беларусы сапраўды гэтак жа б іх падтрымалі, — сказаў Генадзь Давыдзька. — А расяінаў захацелася падтрымаць у першую чаргу таму, што ідзе нейкае агульнае ганенне на Расію».