ЦВК: Яўка на выбарах склала 74,32%, у Мінску — 61,11%

11.09.2016 / 22:35

Яўка выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання склала 74,32%. Такія дадзеныя размешчаны на сайце Цэнтрвыбаркама.

Паводле ЦВК, яўка ў Мінску склала 61,11%, у Мінскай вобласці — 75,35%.

У Брэсцкай вобласці — 77,53%, Віцебскай — 79,98%, Гомельскай — 75,14%, Гродзенскай — 76,19%, Магілёўскай — 80,90%.