У Бераставіцкім раёне механізатара зацягнула ва ўключаны камбайн. Мужчына загінуў

23.09.2016 / 11:10

На полі аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Бераставіцкага раёна пры ачыстцы ўключанага транспарцёра прычапнога бульбаўборачнага камбайна смяротную траўму атрымаў 52-гадовы механізатар.

Спачатку ў уключаны камбайн трапіла адзенне, а потым і цела зацягнула ў працоўны механізм.

Устаноўлена, што ў момант гібелі мужчына быў цвярозы. Як мяркуецца, да трагедыі прывяло парушэнне правілаў тэхнікі бяспекі.