1 ліпеня дактарам павялічваюць зарплату

Пытаньне аб павышэньні аплаты працы ўрачам узгоднена з кіраўніком дзяржавы.

13.06.2008 / 17:22

1 ліпеня беларускім урачам павялічваюць зарплату. Пра гэта паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Васіль Жарко 13 чэрвеня на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню медыцынскага работніка.

Паводле слоў міністра, пытанне аб павышэнні аплаты працы ўрачам узгодненыя з кіраўніком дзяржавы. У прыватнасці, заработная плата ўрачоў амбулаторна‑паліклінічнага звяна павялічыцца ў сярэднім на 25%, урачоў у стацыянарах — на 10%.

Што тычыцца сярэдняга і малодшага медыцынскага персаналу, то, паводле слоў В.Жарко, да канца гэтага года Міністэрства аховы здароўя распрацуе галіновую сістэму аплаты працы, скіраваную на павелічэнне заработнай платы ўсім катэгорыям медработнікаў.