«Патаемная гісторыя ўкраінскага кіно» з Максімам Жбанковым. Частка 13 — 5 кастрычніка

29.09.2016 / 11:35

Звенігара (СССР, 1927, 92 хв.) Рэжысёр: Аляксандр Даўжэнка. У ролях: Сямен Свашэнка, Лесь Падарожны, Паліна Скляр-Атава, Рыгор Астаф’еў.

5 кастрычніка. Кнігарня логвінаЎ (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19.00.

Першая частка славутай «украінскай трылогіі» ад заснавальніка унікальнага нацыянальнага кінастылю. Містычна-псіхадэлічны расповед пра патаемныя скарбы, зачараванае золата, народнае шчасце і класавую барацьбу. Сярод дзеючых асобаў — старажытныя скіфы, каталіцкія манахі, гайдамакі, прагрэсіўныя старэчы ды антысавецкія дыверсанты.