Заснавальнік EPAM Аркадзь Добкін падзяліўся сакрэтамі поспеху

29.09.2016 / 12:12

На эканамічным форуме «Пашыраючы гарызонты: інвестыцыі, фінансы, развіццё», што праходзіць у Мінску, заснавальнік EPAM Аркадзь Добкін падзяліўся сакрэтамі поспеху.

«У чым сакрэт поспеху? Мільярдная выручка ў нас ужо ёсць. Квартальная — 280 мільёнаў. У вельмі цікавым сектары працуем, які ўвесь час расце. Шукаем магчымасці для дыферэнцыяцыі на рынку, вялізны попыт на кампаніі, якія могуць рабіць цяжкія тэхналагічныя рашэнні, цяпер усе праходзяць праз лічбавую трансфармацыю. Мы ставім сябе так, каб быць сур’ёзным памочнікам у гэтай трансфармацыі. І рост — гэта адлюстраванне таго, што мы ўсё робім правільна, нягледзячы на канкурэнцыю.

Ці можам мы стаць лакаматывам эканомікі? Не ведаю, але, каб гэты цягнік не спыняўся, трэба не перашкаджаць», — сказаў ён.

Таксама Аркадзь Добкін дадаў, што не чытаў кнігу былога памочніка Лукашэнкі па эканоміцы Кірыла Рудага «Фінансавая дыета».

Арцём Гарбацэвіч