Цыганскі вясельны кліп з дажджом з золата і купюр у 500 еўра стаў хітом інтэрнэту ВІДЭА

30.09.2016 / 10:43

Відэа: Еva Sandorova / YouTube

Вясельны кліп цыганскай сям'і са Славакіі стаў хітом сеціва з-за празмернай дэманстрацыі багацця і матэрыяльнага дабрабыту маладых і іх сваякоў. Ролік быў апублікаваны на YouTube-канале нявесты і за тыдзень набраў больш за 300 тысяч праглядаў.

На відэа 19-гадовая Еўка і 20-гадовы Лукас пышна спраўляюць вяселле, а гледачам дэманструецца мноства конкурсаў, пачастункаў і цыганскіх рытуалаў. Пры гэтым адзенні нявесты і жаніха аздоблена золатам, а падчас аднаго з танцаў сваякі падымаюць дзяўчыне падол сукенкі, у які пачынаюць закідваць ўпрыгажэнні і купюры ў 500 еўра.