Nintendo верне ў продаж легендарны аналаг прыстаўкі Dendy

30.09.2016 / 21:59

Японская кампанія Nintendo абвясціла пра тое, што збіраецца вярнуць у продаж прыстаўкі Dendy.

wikipedia.org

Стала вядома, што Nintendo выпусціць абноўленую найвядомейшую 8-бітную прыстаўку Famicom, якую ў нашай частцы свету прывыклі называць Dendy. Удасканаленая версія старой добрай прыстаўкі з'явіцца ў продажы 10 лістапада, на дадзены момант яе ацэньваюць у $65, у гэтую цану не ўваходзіць блок сілкавання. За яго прыйдзецца аддаць яшчэ $10.

Новая кансоль будзе мабільнай і кампактнай, па словах распрацоўшчыкаў, яна зможа змясціцца на далоні. Яна абсталяваная двума геймпадамі (джойсцікамі). Да таго ж, прыстаўка мае каля дзесяці перадусталяваных культавых гульняў.

Варта адзначыць, што на нашай прасторы арыгінальная прыстаўка не выдавалася. У пачатку 90-х яе замяніў клон, вядомы як Dendy. Больш за трыццаць гадоў прайшло з таго моманту, як у Японіі з'явілася гэтая гульнявая прыстаўка.