Бостан Сэлтыкс стаў чэмпіёнам НБА

Свой сямнаццаты тытул «кельты» заваявалі праз 22 гады.

18.06.2008 / 09:16

Свой сямнаццаты тытул «кельты» заваявалі праз 22 гады.

У шостым матчы фінальнай сэрыі, што прайшоў у Бостане, «кельты» літаральна зруйнавалі «Лос‑Анджэлес Лейкерз» — 131:92 (24:20, 34:15, 31:25, 42:32).Лік у сэрыі стаў 4:2.

Найлепшымі ў бостанцаў сталі Кевін Гарнет і Рэй Ален — у іх па 26 балаў.

«Бостан» стаў 17‑ціразовым чэмпіёнам Нацыянальнай басткебольнай асацыяцыі.

Апошні раз чэмпіёнскія пярсьцнёкі «кельты» заваёўвалі ў 1986 г.