Анекдот. Дэпутат Рабіновіч зняў пінжак
19.10.2016 / 20:21
У кнэсеце дэпутат Рабіновіч зняў пінжак, павесіў на спінку крэсла і важна рассеўся. Спікер абураецца:
— Дэпутат Рабіновіч! Вы што гэта пінжак тут знялі?!
— А мне англійская каралева дазволіла!
— Як так?!
— А памятаеце, мы былі па міжпарламенцкім абмене ў Палаце лордаў, я там пінжак зняў, а Яе Вялікасць мне і кажуць: «Містэр Рабіновіч, у сябе ў кнэсеце пінжак здымаць будзеце!»