Пацярпелая ў ГЦ «Еўропа» выпісана з бальніцы

20.10.2016 / 09:51

Пацярпелая пры нападзе ў ГЦ «Еўропа» ў Мінску жанчына выпісана з 10-й гарадской клінічнай бальніцы, паведамілі ва ўстанове аховы здароўя.

«Стан здароўя здавальняючы. Яна выпісана з стацыянара на амбулаторнае лячэнне», - сказалі ў бальніцы.

Жанчына выжыла пасля нападу ў ГЦ «Еўропа» 8 кастрычніка. У той дзень 17-гадовы напаў на яе з сякерай і нанёс два ўдары - у вобласць грудной клеткі і надплечча. Да гэтага хлопец прычыніў цялесныя пашкоджанні бензапілой яшчэ адной жанчыне, якая памерла на месцы здарэння. Трэцяя пацярпелая атрымала нязначныя цялесныя пашкоджанні.