Чэмпіянат целаахоўнікаў у Менску 23 чэрвеня

22.06.2008 / 21:04

Пяты міжнародны турнір целаахоўнікаў пачнецца ў Мінску ў панядзелак. Ён збярэ найлепшыя каманды краін СНД і далёкага замежжа.

Турнір складаецца з некалькіх этапаў, сярод якіх будзе дэманстрацыя прыёмаў рукапашнага бою і супрацьдзеяння нападу на асобу, якая знаходзіцца пад аховай, практычнае суправаджэнне і забяспячэнне бяспекі гэтай асобы ў рэальных гарадскіх умовах.

Іншымі этапамі конкурсу стануць спаборніцтвы па абарончай стральбе пры забеспячэнні бяспекі асобаў, якіх ахоўваюць прафесіяналы, а таксама па эстрэмальным кіраванні аўтамабіля.