У Расіі паставілі альтэрнатыўны помнік Івану Жахліваму — кол ФОТА

24.10.2016 / 09:08

minus40

Краснаярскі мастак Уладзіслаў Гульцяеў паставіў «помнік» Івану Грознаму ў выглядзе драўлянага кала на беразе ракі Кан у горадзе Канск — такім чынам ён адрэагаваў на адкрыццё першага расійскага афіцыйнага помніка цару ў Арле.

Гульцяеў на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках падрабязна растлумачыў сэнс свайго жэсту.

«Натхнёны тым, што ў Арле вырашылі паставіць помнік сумна вядомаму цару Івану Васільевічу Грознаму (Жахліваму), я вырашыў падтрымаць гэтую, несумненна спрэчную, ініцыятыву, паставіўшы яшчэ адзін помнік яму ў сваім родным горадзе Канск.

Акрамя цалкам відавочнай мэты — акультурыць папулярнае месца адпачынку гараджан, — гэты кол як бы намякае кожнаму, што часы, калі забівалі проста так і дзеля задавальнення, не такія жо і далёкія. Эстафету барацьбы з нашым народам падтрымалі і светлай памяці Ганна Іаанаўна, і вусаты весялун Сталін.

Згаджаючыся з устаноўкай такіх помнікаў, мы маўкліва ўхваляем рэпрэсіі, катаванні і пакаранні. Народ, які не выносіць з сваёй гісторыі карысных урокаў, вымушаны паўтараць памылкі зноў і зноў, і жудасна, калі такія памылкі абмытыя рэкамі крыві.

У экзістэнцыяльным плане помнік сімвалізуе ўнутраны стрыжань, які павінен быць у кожнага рускага чалавека, інакш ні пра якую духоўнасць не можа быць і размовы. Яго танклявы профіль скіраваны выразна ўверх, паказвае імкненне нашага народа да слаўных подзвігаў і тытанічных здзяйсненняў. Кроў на ім кажа пра тое, што за цаной мы не пастаім», — напісаў У. Гульцяеў.